79 артыстам забаранілі выступаць у Расіі, але гэты «чорны спіс» тычыцца і грамадзян іншых краін.
Пад забарону патрапілі беларускія комікі Слава Камісаранка, Ідрак Мірзалізадэ, Ірына Прыходзька, Ваня Усовіч.
Таксама ў стоп-лісце ёсць музыкі Макс Корж — ён выступаў супраць вайны.
Але ў стоп-спісах застаюцца і артысты, якія спрабавалі дамагчыся свайго выключэння з «забароненых» паездкамі на акупаваныя тэрыторыі Украіны і канцэртамі для вайскоўцаў, або выдалялі антываенныя допісы ў сацсетках ды ўдзельнічалі ў адпраўцы гуманітарнай дапамогі бежанцам. У спісах ёсць беларускі гурт ЛСП, Ціма Беларускіх, якія не выказваліся наконт вайны.
Садставай для забароны не абавязкова становіцца публічнае асуджэнне вайны ва Украіне, але нават сам факт адносінаў з кімсьці з публічных асоб, хто выказываецца супраць «спецыяльнай ваеннай аперацыі», піша расійскае медыя verstka.media.
вх