Беларуская Служба

У Рагачове масавыя праверкі на экстрэмізм у настаўнікаў і вучняў школ 

14.10.2024 12:38
У людзей правяраюць тэлефоны, шукаючы там падпіскі на так званыя «экстрэмісцкія» крыніцы інфармацыі і ліставанне з арганізацыямі, якія не падабаюцца дзейным уладам Беларусі.
Ілюстрацыя Shutterstock/fizkes

Праваабаронцам «Гомельскай Вясны» жахары Рагачова паведамілі, што ў школах горада апошнімі днямі ідзе масавая «адпрацоўка» настаўнікаў і вучняў міліцыянтамі.

У людзей правяраюць тэлефоны, шукаючы там падпіскі на так званыя «экстрэмісцкія» крыніцы інфармацыі і ліставанне з арганізацыямі, якія не падабаюцца дзейным уладам Беларусі.

Мяркуецца, што масавыя міліцэйскія праверкі ў школах звязаныя з тым, што ў медыя з’явілася інфармацыя пра звальненне дырэктара школы № 4 Рагачова Аляксандра Лейкіна і наступны суд над ім па адміністрацыйнай справе за так званы распаўсюд экстрэмізму. Імаверна, міліцыянты шукаюць крыніцу праваабаронцаў, мяркуючы, што гэтая інфармацыя магла быць вядомая толькі людзям, якія непасрэдна звязаныя са сферай адукацыі.

эж