Беларуская Служба

Святлана Ціханоўская атрымала прэстыжную ўзнагароду Schwarzkopf Europe Award

16.10.2024 13:45
Падчас цырымоніі яна падкрэсліла, што гэта ўзнагарода беларусам, якія змагаюцца за дэмакратычную і палітвязням, якія плацяць за свабоду вялікую цану.
     Schwarzkopf Europe Award
Святлана Ціханоўская атрымала прэстыжную ўзнагароду Schwarzkopf Europe Award скрыншот/t.me/s/tsikhanouskaya

Святлана Ціханоўская атрымала прэстыжную ўзнагароду Schwarzkopf Europe Award. Гэта ўзнагарода ўручаецца асобам і арганізацыям, якія «зрабілі значны ўнёсак у абарону міру, свабоды і адзінства ў Еўропе», паведамляе «Свабода».

Узнагарода адзначае адданасць Святланы Ціханоўскай барацьбе за дэмакратыю і правы чалавека ў Беларусі, а таксама яе намаганні ў аб’яднанні міжнароднай супольнасці ў падтрымку беларускай грамадзянскай супольнасці.

Падчас цырымоніі Ціханоўская падкрэсліла, што гэта ўзнагарода беларусам, якія змагаюцца за дэмакратычную і еўрапейскую будучыню, а таксама беларускім палітвязням, якія плацяць за свабоду вялікую цану.

У цырымоніі бралі ўдзел Рым Алабалі-Радаван, дзяржаўны сакратар Германіі ў справах міграцыі, нямецкія палітыкі, дэпутаты, амбасадары еўрапейскіх дзяржаў.

Узнагароду ўручаюць з 2003 года. Яе першым лаўрэатам была швейцарская юрыстка і галоўная абвінаваўца ў Міжнародным трыбунале ў справах былой Югаславіі Карля дэль Понтэ.

Ціханоўская не першая беларуска, якая атрымала гэтую прэмію. У 2007-м за публікацыю шэрагу артыкулаў і нарысаў пра еўрапейскую будучыню Беларусі цаной небяспекі ўласнай свабодзе прэмію далі Алесю Лагвінцу. На наступны год прэмію прызначылі фінскаму палітыку Аляксандру Стубу, а яшчэ праз год тагачаснаму кіраўніку Еўракамісіі Жану-Клёду Юнкеру.

У 2021 годзе лаўрэаткай стала прэзідэнтка Славаччыны Зузана Чапутава, узнагароджаная за змаганне з крыміналам і падтрымку меншасцяў. У 2022-м — украінскі паэт Сяргей Жадан за ўнёсак у развіццё грамадзянскай супольнасці ў сваёй дзяржаве.

аз

Святлана Ціханоўская размаўляла ў Берліне пра пашырэнне візавай праграмы для беларусаў і іх легалізацыю ў Германіі

15.10.2024 22:06
Падчас сустрэчы размова ішла таксама пра падтрымку Германіяй заявы Літвы ў Міжнародны крымінальны суд і прыцягненне да адказнасці памагатых рэжыму Лукашэнкі ў межах універсальнай юрысдыкцыі.