Летась у Беларусі ў сярэднім рэгістравалася 930 злачынстваў на 100 тыс. чалавек. У 2018-м было істотна менш — 888. Гэта азначае рост узроўню злачынства ў краіне амаль на 5%, паведамляе «Наша Ніва».
За апошнія пяць гадоў, паводле звестак Белстата, злачыннасць знізілася ў Віцебскай і Мінскай абласцях. А вось у астатніх рэгіёнах яна павялічылася.
Больш за ўсё злачынствы адзначаліся ў Асіповіцкім (Магілёўская вобласць) і Добрушскім (Гомельская вобласць) раёнах. У гэтых рэгіёнах у 2023-м на кожныя 100 тыс. жыхароў фіксавалі больш за 1 450 злачынстваў. Гэта ў паўтара раза вышэй, чым сярэдняя па краіне.
Трэцяе месца ў зусім не ганаровым рэйтынгу заняў яшчэ адзін раён Магілёўскай вобласці — Клічаўскі - з паказчыкам 1 386 злачынстваў на 100 тыс. чалавек.
Самымі спакойнымі сталі тры заходнія раёны Віцебскай вобласці: Шаркоўшчынскі (478 злачынстваў на 100 тыс. чалавек), Докшыцкі (553) і Глыбоцкі (601).
Таксама агулам па краіне за 2023 год агульная колькасць злачынстваў знізілася ў параўнанні з 2022-м.
аз