Беларуская Служба

Дом Цапкалаў у Мінску выставілі на электронныя таргі

16.10.2024 15:45
Пачатковы кошт маёмасці складае 2.104.000 рублёў.
Дом Цапкалаў у Мінску выставілі на электронныя таргі Фото: e-auction.by

На электронным аўкцыёне «БелЮрЗабеспячэнні» прадаюць нерухомасць Валерыя Цапкалы. На таргі выставілі двухпавярховы дом № 7 на вуліцы Цяплічнай у Мінску. Разам з ім прадаецца зямельны ўчастак 0,1411 га, састаўныя часткі дома, абсталяванне і прадметы інтэр'ера, паведамляе «Мінская праўда».

Агульная плошча будынка складае 418,3 м2. У хаце ёсць склеп, тэраса, падстрэшак, таксама альтанка з мангальнай зонай, гаспадарчая пабудова, плот з варотамі і брамкай. Ёсць таксама дарожкі з тратуарнай пліткі, дрэвы і кусты, размешчаныя на ўчастку, сістэма відэаназірання, дваровае асвятленне іг.д.

Нерухомасць знаходзіцца пад арыштам, судом па ёй забаронена здзяйсняць рэгістрацыйныя дзеянні.

Паведамляецца, што ў доме зарэгістраваны тры чалавекі, у тым ліку двое непаўналетніх дзяцей. Даўжніком лічыцца Валерый Цапкала, ён жа з'яўляецца ўладальнікам маёмасці. Пачатковы кошт маёмасці складае 2.104.000 рублёў. Сам аўкцыён адбудзецца 20 лістапада.

Валерый Цапкала – былы кіраўнік Парку высокіх тэхналогіяў. Ён спрабаваў высунуцца кандыдатам на прэзідэнта падчас выбараў 2020 года, аднак ЦВК адмовіў яму ў рэгістрацыі.

У ліпені 2020 года ён пакінуў Беларусь, а да палітычнай барацьбы далучылася ягоная жонка Вераніка Цапкала. Яна ўвайшла ў аб'яднаны штаб разам са Святланай Ціханоўскай і Марыяй Калеснікавай.

У красавіку 2023 года Валерыя Цапкалу завочна пакаралі 17 гадамі калоніі ўзмоцненага рэжыму.

аз

Кватэру Валерыя Цапкалы ў Мінску выставілі на аўкцыён

12.02.2024 16:05
У красавіку 2023 года Валерыя Цапкалу завочна пакаралі 17 гадамі калоніі ўзмоцненага рэжыму.