Беларуская Служба

ЦВК адмовіў кіраўніку Руху «За Свабоду» ў рэгістрацыі ініцыятыўнай групы на прэзідэнцкіх выбарах

30.10.2024 17:01
Пакуль зарэгістравана толькі ініцыятыўная група ад Аляксандра Лукашэнкі.
Юрась ГубарэвічФота: ПЦ «Вясна»

На пасяджэнні Цэнтральнай выбарчай камісіі 29 кастрычніка заявілі пра адмову ў рэгістрацыі ініцыятыўнай групы кіраўніка Руху «За Свабоду»  Юрыя Губарэвіча па вылучэнні яго кандыдатуры на прэзідэнцкіх выбарах, паведаміла «Вясна».

Прычына, па якой Губарэвічу адмовілі ў рэгістрацыі - перадача дакументаў па электроннай пошце. На пасяджэнні адзначылі, што такі варыянт «не прадугледжаны заканадаўствам».

Пакуль зарэгістравана толькі ініцыятыўная група ад Аляксандра Лукашэнкі.

Юрый Губарэвіч, які знаходзіцца ў палітычнай эміграцыі, а Руху «За Свабоду» - ліквідаваны ў Беларусі, працягвае дзейнасць за мяжой.

«Позірк» распытаў палітыка, адкуль узнікла ідэя падаць дакументы ў такой сітуацыі.

«Была матывацыя патэсціраваць сістэму. Рэжым хацеў бы правесці працэс абсалютна стэрыльна і падкантрольна. Мая палітычная акцыя — гэта як раз спроба паказаць, што не ўсё так чыста і прыгожа, як будуць прапагандысты рэжыму даносіць да грамадзянаў Беларусі, не ўсё так стэрыльна, не ўсё так прыгожа, не ўсё так законна» - паясніў Губарэвіч.

Учора ЦВК адмовіла ў рэгістрацыі таксама групе Аляксандра Драздова. Невядомы кандыдат Аляксандр Драздоў не падаў спісу членаў ініцыятыўнай групы.

У сваю чаргу, як паведаміў тэлеканал АНТ, ЦВК прадстаўлены дакументы аб рэгістрацыі ініцыятыўнай групы па вылучэнні Алега Гайдукевіча кандыдатам у прэзідэнты.

Апошні дзень падачы дакументаў на рэгістрацыю ініцыятыўных груп - пятніца.

Нагадаем, на мінулым тыдні стала вядома дата чарговых прэзідэнцкіх выбараў, якія запланаваныя на 26 студзеня 2025 года.

аз

ЕП: Выбары, якія праводзяцца ў атмасферы страху і рэпрэсій не могуць лічыцца свабоднымі

30.10.2024 15:01
Бюро дэлегацыі ЕП па сувязях з Беларуссю выдала заяву аб так званых прэзідэнцкіх выбарах 2025 года ў Беларусі.