31 кастрычніка і 1 лістапада супрацоўнікамі КДБ былі затрыманыя каля сотні чалавек па ўсёй Беларусі. Рэйды прайшлі ў Ваўкавыску, Навагрудку, Мінску, Смаргоні, Беразіне, пасёлку Ялізава. Некаторым затрыманым задавалі пытанні наконт дваровых чатаў, якія былі асабліва папулярныя ў паслявыбарчыя часы, а таксама сілавікі цікавіліся іх актыўнасцю ў 2020 і 2021 годзе.
4 лістапада КДБ апублікаваў абноўлены «экстрэмісцкім фармаваннем», куды ўключылі ініцыятыву "Ордэн" — туды, паводле КДБ, уваходзяць дваровыя чаты "Злые когтики", "Сухарево", "Сеніца2.0", "Солідарность", "Вольныя ваўкі", "Навагрудскія партызаны", "ВИЛИЯ", "Скромные матрешки", а таксама арганізацыя "Соседи". Рашэнне было прынятае 29 кастрычніка. У гэты ж дзень прызналі "фармаваннем" і "Солигорск Чат".
Супрацоўнікі КДБ затрымалі дзясяткі чалавек, правялі ператрусы па месцы іх жыхарства. У выніку частка людзей пасля допытаў выйшла на волю ў якасці сведкаў па крымінальнай справе, а некаторых змясцілі пад варту паводле арт. 357 Крымінальнага кодэкса (змова ці іншыя дзеянні, учыненыя з мэтай захопу дзяржаўнай улады). Праз некалькі дзён пасля рэйду КДБ прызнаў «экстрэмісцкім фармаваннем» шэраг дваровых чатаў — меркавана, гэта і стала прычынай масавых затрыманняў.
Крымінальны пераслед паводле арт. 357 КК выкарыстоўваўся рэжымам з 2020 года супраць актывістаў і палітыкаў. Агулам за чатыры гады за «замах на змову ці змову з мэтай захопу дзяржаўнай улады» былі асуджаныя не менш за 67 чалавек, амаль палова з якіх — завочна. Цяпер у зняволенні ўтрымліваюцца 25 чалавек, пазбаўленых волі па гэтым артыкуле, яшчэ двое былі нядаўна памілаваныя Лукашэнкам.
Цяпер частка людзей знаходзіцца за кратамі ў межах крымінальнай справы паводле арт. 357 КК, частка — выйшла на волю ў якасці сведкаў па крымінальнай справе.
spring96.org/вх