На партале прававой інфармацыі РФ апублікаваны тэкст пагаднення паміж Беларуссю і Расіяй аб стварэнні сумесных навучальна-баявых цэнтраў (НБЦ) і аб сумеснай падрыхтоўцы вайскоўцаў. Аб тым, што гэта значыць, Reform.by на ўмовах ананімнасці пагаварыў з экспертам iSANS.
«Дэ-факта УБЦ пачалі працаваць у Беларусі яшчэ восенню 2021 года, хаця дэ-юрэ іх статус быў аформлены толькі ў снежні 2023 года. Стварэнне УБЦ дазваляла Расіі размясціць на пастаяннай аснове ў Беларусі сваю ваенную тэхніку. Т
ак, напрыклад, знішчальнікі Су-30СМ з верасня 2021 года і да гэтага часу на ратацыйнай аснове знаходзяцца на аэрадроме «Баранавічы». Аналагічная сітуацыя і з дывізіёнам ЗРК С-400, які быў размешчаны ў Гродзенскім раёне на базе 1-га зенітнага ракетнага палка (у непасрэднай блізкасці ад мяжы Польшчы і Літвы). Афіцыйна аб ягонай вывадзе з Белаурсі не паведамлялася», – кажа эксперт аналітычнага асяродка iSANS.
Эксперт iSANS лічыць, што пакуль заўчасна казаць аб стварэнні паўнавартасных расійскіх вайсковых баз у Беларусі. Аднак нельга выключаць, што гэта можа адбыцца ў будучым. Можна чакаць, што пакуль працягваюцца актыўныя баявыя дзеянні ва Украіне, у Расіі не будзе рэсурсаў для размяшчэння сваіх дадатковых войскаў у Беларусі.
Эксперт лічыць, што стварэнне НБЦ з'яўляецца перадумовай да ўніфікацыі ўзброеных сіл і павелічэння расійскай ваеннай прысутнасці ў Беларусі.
«Праз стварэнне навучальна-баявых цэнтраў Расія змагла павялічыць свой кантроль над баявой падрыхтоўкай УС Беларусі. Стварэнне НБЦ – гэта адназначны задзел на будучыню для павелічэння ваеннай прысутнасці Расіі ў Беларусі», – адзначыў эксперт iSANS.
эж