Святлана Ціхноўская распавяла пра асноўныя выклікі, з якімі сутыкаецца Беларусь, падкрэсліла неабходнасць непрызнання «выбараў» 2025 і абвяшчэння іх нелегітымнымі, нагадала пра важнасць працы беларускіх незалежных СМІ і заклікала да падтрымкі беларускага грамадства. Акрамя гэтага, лідарка назвала дзейсныя спосабы дапамогі палітзняволеным і іх родным.
Святлана Ціханоўская запрапанавала не прызнаваць легітымнымі «прэзідэнцкія выбары» 20205-года ў Беларусі. Аказваць пастаянную фінансавую і матэрыяльна-тэхнічную падтрымку незалежным СМІ. Падтрымліваць ініцыятывы, якія прасоўваюць дэмакратычныя каштоўнасці ў Беларусі, супрацьстаяць расійскай агрэсіі і ідэалогіі «рускага свету». Спрасціць візавыя працэдуры і аблегчыць доступ да віду на жыхарства беларусам у эміграцыі. Аказваць юрыдычную дапамогу зняволеным і іх сем'ям праз міжнародныя арганізацыі. Стварыць рабочую групу пад кіраўніцтвам ЕС для дакументавання парушэнняў правоў чалавека.
Крыніца: Светлана Тихановская/юл