Святлана Ціханоўская павіншавала праваслаўных беларусаў з Раством
«Усіх, хто сёння святкуе Божае Нараджэнне, віншую са святам!», сказала лідарка беларускіх дэмакратычных сіл.
Ілюстрацыйнае фотаhttps://t.me/tsikhanouskaya
«Раство – гэта заўсёды чароўны і светлы час, калі кожны з нас імкнецца быць разам са сваімі роднымі і блізкімі. З тымі, каму належаць нашыя сэрцы. Я зычу кожнаму беларусу ў гэтыя святочныя дні быць побач са сваімі сем’ямі, захоўваць падтрымку адно аднаго», зазначыла Святлана Ціханоўская.