З афіцыйных дадзеных вынікае, што на пачатак 2024–2025 навучальнага года ў беларускіх школах працавалі 102,3 тысячы настаўнікаў.
Гэта роўна на тысячу менш, чым год таму: тады ў сярэдніх установах адукацыі былі занятыя 103,3 тысячы педагогаў.
Пры гэтым навучэнцаў стала больш: паводле звестак Белстата, усяго ў Беларусі працуюць 2848 школ, у іх вучацца больш за 1,1 мільёна школьнікаў.
У сярэднім на аднаго педагога ў краіне прыпадае 11 навучэнцаў: у гарадскіх школах — 12, у сельскіх — усяго шэсць.
@dw_belarus/вх