Беларуская Служба

Рэжым Лукашэнкі працягвае перакідваць войскі на мяжу з Украінай

13.01.2025 13:34
Размешчаныя ў паўднёвых рэгіёнах Беларусі, на дадзены момант не ствараюць ваеннай пагрозы для Украіны.
Ілюстрацыйны здымакhttps://t.me/modmilby

Гэты факт, а таксама інфармацыю што да колькасці войск і іх лакацыі, паведаміў партал motolko.help. Паводле дадзеных атрыманых парталам, у снежні ў памежжа з Украінай былі перакінутыя падраздзяленні УС РБ, якія выводзіліся адтуль у верасні-кастрычніку. Падраздзяленні былі перакінуты ў Столінскі, Лельчыцкі, Мазырскі і Гомельскі раёны Беларусі:

11-ы амбр. — у Столінскі і Лельчыцкім р-н;

120-ы амбр. — у наваколлі аэрадромаў «Зябраўка» і «Бокаў»;

147-ы зрп. — Батарэя ЗРК «Аса-АКМ» (месца дыслакацыі не вядома).

Дакладны час перакідкі падраздзяленняў невядомы. Колькасць жа перакінутых да мяжы можна ацаніць у ≈1500 чалавек.

Апроч тагр, у памежжы працягваюць знаходзіцца падраздзяленні спецпрызначэння Унутраных войск (УВ). Разам з тым, партал зазначае, што агулам падраздзяленні УС РБ і УВ, размешчаныя ў паўднёвых рэгіёнах Беларусі, на дадзены момант не ствараюць ваеннай пагрозы для Украіны.

Крыніца: motolko.help/юл