З 8 студзеня да 13 студзеня Беларусь у бязвізавым рэжыме наведала 2.443 жыхары еўрапейскіх краін, а за мінулы справаздачны перыяд — з 30 снежня 2024 года да 8 студзеня 2025-га — у краіне пабывала па бязвізу 3.769 замежнікаў, вынікае з інфармацыі Дзяржаўнага памежнага камітэта.
Параўнанне сярэдніх значэнняў сведчыць, што паток вырас з 419 гасцей за суткі да 489.
Бязвізавы рэжым дзейнічае з 15 красавіка 2022 года для жыхароў Латвіі і Літвы, з 1 ліпеня таго ж года - для жыхароў Польшчы. 19 ліпеня 2024 г. беларускія ўлады распаўсюдзілі бязвізавы рэжым на грамадзян яшчэ 35 краін Еўропы.
13 снежня 2024 года бязвіз для жыхароў 38 еўрапейскіх краін працягнуты да канца 2025-га.
Крыніца: Позірк. Навіны пра Беларусь/юл