Беларуская Служба

Колькасць расійскіх войск у Беларусі не малее 

13.01.2025 16:12
На дадзены момант незалежныя назіральнікі ацэньваюць колькасць расійскіх вайскоўцаў, якія знаходзяцца ў Беларусі, у прыкладна 2 тысячы чалавек.
Ілюстрацыйны здымакhttps://t.me/modmilby

Паводле інфармацыі маніторынгавага парталу «Беларускі Гаюн», у снежні сітуацыя з расійскім ваенным кантынгентам у Беларусі не змянілася. Узброеныя сілы (УС) РФ працягваюць знаходзіцца ў тых жа лакацыях, і ў той жа колькасці, што і раней: 

Аэрадромы «Баранавічы», «Мазыр» («Бакоў») і «Зяброўка» — прыкладна 530 чалавек.

Радыётэхнічны вузел «Баранавічы» і 43-ці вузел сувязі «Вілейка» — да 1450 чалавек.

313-я ваенная пракуратура гарнізона і 484-ы ваенны следчы аддзел - каля 20 чалавек.

На дадзены момант «Беларускі Гаюн» ацэньвае колькасць расійскіх вайскоўцаў, якія знаходзяцца ў Беларусі, на 2000 чалавек.

Акрамя гэтага, нядаўна BELPOL паведаміў, што ў 2025 г. на тэрыторыі 1405-й базы артылерыйскіх боепрыпасаў (в/ч 42707, н.п. Вялікая Гарожа, Асіповіцкі р-н)  будуецца расійскі ваенны аб'ект, які будзе ўключаць «збудаванні для размяшчэння асабовага складу і аўтатранспартнай тэхнікі». Прычына будаўніцтва аб'екта пакуль невядомая.

Крыніца: Беларускі Гаюн | Belarusian Hajun project/юл