На тэлеграм-канале АНТ анансавалі першую серыю фільму, які назвалі «Свабода слова». У тэлеграм-паведамленні паказалі журналіста Свабоды Андрэя Кузьнечыка, якога затрымалі 25 лістапада 2021 году.
На відэа Андрэй выглядае моцна схуднелым і стомленым, гутарка з ім запісвалася ў турэмных умовах, але невядома дзе.
У чэрвені 2022 году Андрэя Кузьнечыка асудзілі на 6 гадоў пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму паводле абвінавачання ў крымінальнай справе аб «стварэнні экстрэмісцкага фармавання альбо ўдзеле ў ім».
Андрэй знаходзіцца ў Наваполацкай папраўчай калоніі № 1. Дома журналіста чакаюць жонка Алеся і дзеці — 4-гадовы Мацвей і 10-гадовая Яніна.
Свабода/ав