Беларуская Служба

Падатковыя льготы для беларусаў, якія пражываюць у Літве, адмененыя

14.01.2025 16:40
У аўторак Сейм ухваліў прапанову аб дэнансацыі пагаднення Літвы з Беларуссю аб пазбяганні двайнога падаткаабкладання.
 .
Ілюстрацыйны здымак.stevepb/pixabay.com/CC0

За дэнансацыю пагаднення паміж урадамі Літвы і Беларусі аб пазбяганні двайнога падаткаабкладання даходаў і фіскальных парушэнняў, падпісанае ў Мінску 18 ліпеня 1995 года, прагаласавалі 111 парламентарыяў, супраць - 4, устрымаліся - 6.

Спыняецца дзеянне артыкулаў, якія абмяжоўваюць магчымасць краін абкладаць падаткам даходы жыхароў або кампаній, якія знаходзяцца на тэрыторыі другога боку пагаднення.

Як тлумачыць Міністэрства фінансаў, якое ініцыявала дэнансацыю, па дамове грамадзяне Беларусі, якія атрымліваюць даходы ў Літве, павінны былі абкладацца падаткам на больш ільготных умовах. У той жа час Беларусь ужо не прымяняе гэты парадак, таму рэзідэнты Літвы ў гэтай краіне не будуць абкладацца падаткам па больш выгадных тарыфах. Акрамя таго, як пазначана ў тлумачальнай запісцы да праекту, з 2022 года Літва не абменьваецца інфармацыяй з Беларуссю ў падатковых мэтах.

Адмена пагаднення прывядзе да павелічэння падаткаў, што атрымліваюцца ад рэзідэнтаў Беларусі, паколькі замест дзеючых ставак падаходнага падатку з фізічных асоб або падатку на прыбытак арганізацый да 10 працэнтаў будуць прымяняцца стаўкі да 20 працэнтаў. Таксама пашырыцца падатковая база рэзідэнтаў Беларусі, якія атрымліваюць даходы з літоўскіх крыніц.

Рашэнне аб дэнансацыі пагаднення было прынята з улікам супрацоўніцтва Беларусі з Расіяй, якая працягвае ваенную агрэсію супраць Украіны, і грубымі парушэннямі міжнароднага права. Падкрэсліваецца таксама, што зараз адбываецца дэнансацыя аналагічнага пагаднення з Расіяй.

Дэлфі/ав