Сакратар ЦВК Алена Балдоўская растлумачыла журналістам, чаму забароненая здымка запоўненага бюлетэня.
«Цяпер у выбарчым заканадаўстве дакладна прапісана норма, якая вызначае забарону на фатаграфаванне або відэаздымку запоўненага бюлетэня і на вынас бюлетэня за межы памяшкання для галасавання. Такія дзеянні з'яўляюцца адміністрацыйным правапарушэннем і пацягнуць накладанне штрафу на фізічную асобу, на выбаршчыка ў памеры да 15 базавых велічынь (сёння — 630 рублёў), — адзначыла Алена Балдоўская.
— Забарона на фота– і відэаздымку запоўненага бюлетэня звязана з прынцыпам таямніцы галасавання. Калі грамадзянін выстаўляе на ўсеагульны агляд тое, як ён прагаласаваў у асноўны дзень выбараў, ён, па сутнасці, ажыццяўляе агітацыю. Агітацыя 26 студзеня забароненая».
Крыніца: Наша Ніва/БелТА
нг