Зноў пачаўся суд над палітвязнем Мікітам Емяльянавым. Актывіста анархісцкага руху ўтрымліваюць за кратамі з кастрычніка 2019 года — больш за пяць гадоў. У 2020 годзе яго прыгаварылі да сямі гадоў калоніі паводле трох крымінальных артыкулаў, але апеляцыйны суд зменшыў тэрмін да чатырох гадоў, паведамляе Праваабарончы цэнтр «Вясна».
Пазней яго двойчы пераводзілі на турэмны рэжым, а таксама дадалі яшчэ два гады зняволення за «злоснае непадпарадкаванне патрабаванням адміністрацыі калоніі». Емяльянава ў папраўчых установах месяцамі ўтрымлівалі ў ШІЗА, увесь час на яго аказваюць ціск.
15 снежня зноў пачаўся суд над ім за «злоснае непадпарадкаванне патрабаванням адміністрацыі калоніі». Палітвязню могуць дадаць яшчэ два гады пазбаўлення свабоды.
вс