Беларуская Служба

Chatham House: на выбарах плануюць галасаваць 36% беларусаў

19.01.2025 09:04
У выбарчую кампанію беларусы не ўцягнутыя, важным лічыцца толькі сам дзень галасавання.
.
.ulleo /pixabay.com/CC0 Public Domain

Беларуская ініцыятыва Chatham House прэзентавала даследаванні грамадскай думкі пра ўспрыманне выбарчай кампаніі і сітуацыі ў Беларусі.

Паводле вынікаў даследавання, большасць беларусаў (60%) лічаць прэзідэнцкія выбары важнай падзеяй сярод астатніх у 2025 годзе. Нягледзячы на прызнанне значнасці выбараў, многія беларусы не ўпэўненыя, што будуць галасаваць: доля ўпэўненых у сваім удзеле прыкметна ніжэйшая, чым у 2020 годзе. Калі ў 2020 годзе ў намеры галасаваць былі ўпэўненыя 75% рэспандэнтаў, то ў 2025 годзе — 36%, у два разы менш. На выбары маюць намер ісці праўладныя беларусы, прадэмакратычныя хутчэй не будуць галасаваць.

Таксама ў выбарчую кампанію беларусы не ўцягнутыя, важным лічыцца толькі сам дзень галасавання. Сярод прычын удзелу часцей за ўсё называюць пачуццё грамадзянскага абавязку, тады як адмову ад галасавання тлумачаць недаверам да працэсу і ўпэўненасцю ў перадвызначанасці вынікаў.

Цікава, што праўладныя крыніцы нядаўна апублікавалі вынікі свайго сацыяльнага даследавання, згодна з якім галасаваць на выбарах збіраецца 85,5% беларусаў. Паводле апытання Chatham House, нават сярод прыхільнікаў улады дакладна будзе галасаваць 61% рэспандэнтаў, яшчэ 26% выбралі варыянт «хутчэй буду».

Вясна/ав