Маладую супрацоўніцу прадпрыемства «Пеленг» арыштавалі за «заклікі да прычынення шкоды Беларусі». Карыне Праташчык - 29 гадоў. Яна родам з Мінска. Жанчына - вельмі творчы чалавек: любіць падарожнічаць, фатаграфаваць і рабіць розныя рэчы рукамі. Пяць гадоў таму стварыла ўласныя развіваючыя карткі для дзяцей.
Мяркуючы па сацсетках, у дзяўчыны ёсць муж і непаўналетняе дзіця, піша «Наша Ніва».
Па звестках «Белпола», з 2017 года Праташчык працавала на «Пеленгу». Апошнім часам - кантралёрам аптычных дэталяў і прыбораў 5-га разраду ў бюро тэхнічнага кантролю аптычнай і касмічнай вытворчасці. Яна займалася праверкай якасці аптычных вырабаў.
Працэс над дзяўчынай пачынаецца 3 лютага ў Мінскім гарадскім судзе. Карыну Праташчык абвінавачваюць у «закліках да дзеянняў, якія наносяць шкоду Беларусі». Справу будзе разглядаць Любоў Сімахіна.
вс