Яно працягнецца да 25 студзеня ўключна. Разам з гэтым да 25 студзеня працягваецца агітацыйны этап. Асноўны дзень галасавання прызначаны на 26 студзеня.
Прапаганда справаздачыцца пра людзей, якія прыходзяць галасаваць, звяртае ўвагу ініцыятыва «Праваабаронцы за свабодныя выбары». Прадзяржаўныя медыя ўжо ў першыя гадзіны датэрміновага галасавання публікуюць здымкі з вялікай колькасцю людзей, якія ідуць галасаваць цэлымі сем'ямі. Прытым на большасці такіх здымкаў — сем'і з непаўнагадовымі дзецьмі, якія і не маюць права галасаваць. Таксама традыцыйна ілюстрацыяй для такіх навінаў з'яўляюцца фотаздымкі ветэранаў, якія прыходзяць на ўчастак.
Прадзяржаўныя СМІ таксама публікуюць фотаздымкі, як людзі галасуюць у незакрытых кабінках для галасавання. Гэта можа парушаць таямніцу галасавання, кажа юрыстка кампаніі «Праваабаронцы за свабодныя выбары» Святлана Галаўнёва:
- Таямніца галасавання распаўсюджваецца перш за ўсё на тое, за/супраць каго галасуе чалавек, а не на сам факт удзелу ў выбарах. Але канешне, фота чалавека, які галасуе ў кабінцы, можа яе парушыць. Па фота ці відэа можна адсачыць, за каго галасаваў чалавек, нават калі такога намеру і не было. Вядома, гэта спрыяе на ўспрыняццё чалавекам абставін галасавання. Складана быць упэўненым у таямніцы галасавання ў такім выпадку.
Праваабаронцы за свабодныя выбары/ав