Раней «антысанкцыйныя» схемы ўключалі перавозку дарагіх аўто з ЕС у краіны Балтыі, напрыклад Латвію, а затым іх транспарціроўку праз Беларусь у Расію. Аднак пасля такія маршруты былі заблакіраваны, у прыватнасці, спынены чыгуначныя пастаўкі аўтамабіляў праз Латвію.
«Аднак у мэтах задавальнення попыту расійскага рынку на аўтамабілі класа люкс была распрацавана альтэрнатыўная лагістычная схема, якая значна падаўжае і падаражае маршрут дастаўкі, але менш залежная ад уплыву еўрапейскіх паўнамоцных органаў, якія кантралююць захаванне санкцый», – піша «Супольнасць чыгуначнікаў Беларусі».
Па дадзеных чыгуначнікаў, новая схема дастаўкі люксавых аўто ўяўляе сабой абыходны маршрут з марскіх партоў ЕС (у асноўным краін Балтыі) і непасрэдна ад пастаўшчыкоў у Еўропе праз Турцыю, Іран, Туркменістан, Казахстан, Расію і Беларусь.
У Беларусі адбываецца растаможка аўтамабіляў, у асноўным у лагістычным цэнтры «Брэміна-груп» (Балбасава), які ўказваецца як нібыта канчатковы пункт іх прытрымлівання. Пасля легалізацыі ў Беларусі аўтамабілі накіроўваюцца да канчатковых пакупнікоў у Расію.
Увесь шлях ад іранскай мяжы да беларускіх станцый праходзіць па чыгунцы, а транспартуюць машыны ў спецыяльных крытых вагонах-аўтамабілевозах.
Пры гэтым значная частка рухомага саставу для перавозкі аўтамабіляў належыць Літоўскім чыгункам (LTG), якія здаюць вагоны ў арэнду, нягледзячы на павялічаны час абароту з-за вялізнай адлегласці маршруту — каля 4,5 тысячы км. Тэрмін дастаўкі складае каля месяца.
Сярод транспартных кампаній, якія такім чынам узбагачаюцца, супольнасць называе ТАА «Рузэкспедыцыя», а таксама кампаніі, якія належаць аднаму з «кашалькоў» Лукашэнкі Аляксандру Зайцаву.
Па дадзеных расследавальнікаў праекта «Бюро», на фоне вайны пастаўкі машын з ЕС у Беларусь падскочылі ў чатыры разы — амаль да 1,5 млрд еўра, а ў 2023 годзе перавысілі 1,7 млрд еўра, адзначаюць расследавальнікі са спасылкай на дадзеныя Еўрастата.
На фоне вайны Беларусь стала перавалачнай базай для паставак люксавых аўтамабіляў на дзясяткі мільёнаў долараў у Расію, нягледзячы на байкот і санкцыі, перакананы расследавальнікі.
zerkalo.io/вх