Дроны рухаліся курсам на Лоеў, Нароўлю, Мазыр, Гомель і заходзілі ў «беларускі калідор». Першы «шахед» заляцеў у 23:54 курсам на Лоеў. Далейшыя заходы былі ў 00:24, 00:39, 00:42, 01:00 і 01:28.
Дрон, які заляцеў у 00:39 праз в. Ясянок (Нараўлянскі р-н), далей працягнуў рух на Нароўлю і Мазыр. Каля 00:55 у Мазырскім раёне быў чутны выбух, які мог з'яўляцца запускам ракеты СПА і ўжо а 00:58 паведамілі, што шахед больш не фіксуецца. На бягучы момант, усё паказвае на тое, што мінулай ноччу «шахед» быў збіты сіламі СПА пад Мазыром.
Акрамя таго, ноччу журналісты @euroradio патэлефанавалі ў аператыўна-дзяжурную службу Мазырскага РАУС, дзе ім адказалі: «Усё добра. Усё пад кантролем. Не хвалюйцеся», а іншы супрацоўнік сказаў: «Я вам нічога тлумачыць не буду».
Авіяцыя ВПС РБ уначы не падымалася.
Беларускі Гаюн/ав