Фонд BYSOL атрымаў інфармацыю аб узмацненні праверак тых грамадзян, якія выязджаюць з Беларусі. Пра гэта ў сваім акаўнце ў «Фэйсбуку» паведаміў кіраўнік ініцыятывы Андрэй Стрыжак.
«Практыка паглыбленых праверак на мяжы для тых, хто вяртаецца ў Беларусь, ужо нікога не здзіўляе, але мы атрымалі інфармацыю аб тым, што сілавікі ўзмацнілі кантроль і праверкі таксама для тых, хто выязджае з краіны. Трымайце прылады чыстымі, галовы халоднымі і памятайце, што тэхніка бяспекі жыцця пры дыктатуры — гэта ў першую чаргу ваша асабістая адказнасць», — напісаў Стрыжак.
Раней прадстаўнікі лукашэнкаўскіх спецслужбаў узмоцнена правяралі беларусаў, якія ўязджалі ў краіну.
вс