Эксперты Галоўнага статыстычнага ўпраўлення (поль. GUS) падлічылі, што бацькамі ўсё часцей становяцца мужчыны ва ўзросце каля трыццаці гадоў, і сярэдні бацька, у адрозненне ад мінулага, штодня прысвячае час догляду за дзецьмі.
У Дзень бацькі (у Польшчы адзначаецца 23 чэрвеня) Галоўнае статыстычнае ўпраўленне (ГСУ) прадставіла карціну сярэднестатыстычнага польскага бацькі.
Аказваецца, што бацькоўства прыходзіць значна пазней у параўнанні з папярэднімі гадамі. Таксама змяняецца час прыняцця мужчынамі рашэння аб стварэнні сям'і.
У 2010 годзе найбольшая колькасць дзяцей нарадзілася ў мужчын ва ўзросце 25-34 гады. Праз пятнаццаць гадоў, у 2025 годзе, найбольшую групу бацькаў складалі мужчыны ва ўзросце 30-34 гады. Ва ўзроставай групе 40-44 гады колькасць нараджэнняў павялічылася з 20 700 да 23 600.
Мужчыну, які стаў бацькам у 2010 годзе, было менш за 31 год, зараз яму больш за 33.
Згодна з дадзенымі Нацыянальнага перапісу насельніцтва за 2021 год, крыху больш за 54% семʼяў з дзецьмі ў Польшчы – гэта семʼі з адным дзіцем. Семʼі з двума дзецьмі складалі 35%, і прыкладна кожная дзясятая сямʼя выхоўвала трое і больш дзяцей.
«Гэта вынік сацыяльных, эканамічных і культурных змен, якія паўплывалі на планаванне сямʼі», – тлумачаць эксперты Галоўнага статыстычнага ўпраўлення. Яны дадаюць, што найбольшыя змены адбыліся ў тым, як бацька ўдзельнічае ў выхаванні дзяцей. Традыцыйная мадэль, у якой галоўнай адказнасцю бацькі было фінансавае забеспячэнне сямʼі, паступова саступае месца больш актыўнаму падыходу.
IAR/яс