З гэтай нагоды Беларусь атрымала ноту ад Міністэрства замежных спраў Літоўскай Рэспублікі.
Пагадненне дзейнічала паміж краінамі з ліпеня 1995 года.
Прычынай дэнансацыі стала «садзейнічанне Беларусі Расіі, яе ваенная агрэсія супраць Украіны і грубае парушэнне міжнароднага права». Раней дзеянне дамовы аб прадухіленні двайнога падаткаабкладання спыніла Германія.
Дагаворы аб прадухіленні двайнога падаткаабкладання ўяўляюць сабой міжнародныя міжурадавыя пагадненні, якія павінны не дапусціць неабмежаванае падаткаабкладанне аднаго і таго ж даходу ў некалькіх дзяржавах.
Разрыў пагадненняў аб прадухіленні падвойнага падаткаабкладання працуе супраць людзей, бо яны вымушаныя двочы плаціць падаткі на атрыманыя даходы — у такім разе ў Беларусі, і ў Літве.
вх