Пра гэта паведамляе інфармацыйнае агенцтва «Позірк», абапіраючыся на дадзеныя МУС гэтай краіны.
За перыяд 2019-2024 гг. было выдадзена 56 адмоваў, у тым ліку 13 — непаўналетнім.
Усяго за апошнія шэсць гадоў беларускімі грамадзянамі пададзена 81 прашэнне аб атрыманні прытулку ў Грузіі, у тым ліку 16 — непаўналетнімі або ад іх імя.
З краіны высланыя тры беларусы (па адным мужчыну ў 2020, 2021 і 2023 гадах).
«Адмова ў праве на прытулак усім беларусам — гэта дыскрымінацыя паводле прыкметы нацыянальнага паходжання, адна з формаў расавай дыскрымінацыі», — заявіў «Позірку», каментуючы статыстыку, праваабаронца Раман Кісляк, які абскарджвае ў Тбіліскім гарадскім судзе адмову ў прытулку.
«Нехта ў МУС Грузіі прыняў рашэнне пазбавіць беларусаў гэтага права. Такое палітычнае рашэнне супярэчыць міжнародна-прававым абавязальніцтвам Грузіі ў сферы правоў чалавека», — падкрэсліў праваабаронца.
вх