24 лютага ў судзе Партызанскага раёна Мінска пачынаецца працэс над Дзмітрыем Хамельянскім. Хлопца абвінавачваюць ва ўдзеле ў пратэстах (ч. 1 арт. 342 Крымінальнага кодэкса). Суддзёй па справе прызначаны Аляксандр Супічэнка.
Дзмітрыю Хамельянскаму 24 гады. Хлопец скончыў Мінскі радыётэхнічны каледж (2019) і Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт інфарматыкі і радыёэлектронікі (2022).
Мяркуючы па інфармацыі ў сацсетках Хамельянскага, яшчэ падчас вучобы ён пачаў працаваў у IT-кампаніях — ТКП-Софт (2018-2020), EPAM (2020-2022). З 2023 працуе ў групе кампаній Tinkoff.
Крыніца: ПЦ "Вясна"
нг