У Міністэрстве абароны Беларусі распавялі пра тое, як плануюць правесці вайсковы парад у Мінску на 9 мая.
«Задума параду маштабная. Плануецца ўдзел больш як 24 парадных разлікаў, а таксама паветраных суднаў. [...] Мы запрасілі парадныя разлікі з дружалюбных нам краін — Расійскай Федэрацыі, Кітая, а таксама сцяганосныя групы з дзяржаўнымі сцягамі краін СНД. Часткова пацверджанае ўдзелу шэрагу краін ужо атрымалі», — сказаў Леанід Касінскі, памочнік міністра абароны Беларусі ў ідэалагічнай працы ва Узброеных сілах краіны.
Плануецца, што парад 9 мая ў Мінску будзе складацца з дзвюх частак — гістарычнай і сучаснай. «Гістарычная частка будзе ўключаць праход рознай рэтратэхнікі і парадных разлікаў у форме з узбраеннем ваенных гадоў. Па сутнасці, гістарычная частка будзе пабудаваная на асобных элементах параду Перамогі 1945 года ў Маскве. У складзе механізаванай калоны пройдуць легендарныя танкі Т-34. Упершыню на парадзе будуць знакамітыя тачанкі з кулямётамі», — распавёў Касінскі.
На парадзе таксама пакажуць ваенную тэхніку, якая цяпер знаходзіцца на ўзбраенні ў беларускай арміі.
вх