Беларуская Служба

Інстытут сацыялогіі Беларусі: Ніводнай кнігі за мінулы год не прачыталі 17% беларусаў

26.02.2025 09:15
Найбольш цікавыя беларускія аўтары (для 57,2% апытаных) — Колас, Караткевіч, Купала.
Кнігікрыніца: Facebook/@Jarosław Iwaniuk

Інстытут сацыялогіі Беларусі правёў ацэнку чытацкіх пераваг. Апошняе апытанне прайшло ў 2024 годзе ў гарадах і сельскай мясцовасці, у ім удзельнічала 900 чалавек, паведамляе Радыё Свабода.

52,4% рэспандэнтаў выказаліся, што не чытаюць кніг па-беларуску. Паводле гэтага ж апытання, кожны трэці беларус чытае штодзень.

Кожны трэці апытаны чытае штодзень (34,3%) ці некалькі разоў на тыдзень (33,7%). Некалькі разоў на месяц чытаюць 20,9%, некалькі разоў на год — 6,6%. Раз на год і радзей — 2,8%. 

З апытання вынікае, што беларусы чытаюць дзеля прыемнасці ад працэсу — 61,8%, дзеля самаадукацыі — 40,3%, па прафесійнай неабходнасці — 19,6%, для вучобы — 9,2%.

Больш за 40 кніг за год прачыталі 8,2% апытаных. Ніводнай кнігі — 17%.

52,4% апытаных сказалі, што не чытаюць кніг на беларускай мове. 47,6% сказалі, што сярод прачытанага ёсць і кнігі на беларускай мове.

78% апытаных заявілі, што не чытаюць сучасных беларускіх творцаў.

Хочуць, каб дзеці і ўнукі чыталі на беларускай мове, 78% апытаных. Найбольш цікавымі для апытаных з ліку пісьменнікаў сталі Пушкін, Талстой, Булгакаў і Дастаеўскі.

Найбольш цікавыя беларускія аўтары (для 57,2% апытаных) — Колас, Караткевіч, Купала.

яс