Каталіцкага святара Дзмітрыя Мальца затрымалі ў суботу, калі ён вяртаўся дадому з замежнай паездкі. Верагодна, гэта адбылося пасля праверкі тэлефона на мяжы ў пункце пропуску Тарэспаль — Брэст, піша «Хрысціянская візія».
Суд над Мальцам праходзіў у судзе Маскоўскага раёна Брэста. Менавіта там разглядаюцца справы ў дачыненні да затрыманых на памежным пераходзе.
Хутчэй за ўсё, да суда святар знаходзіўся ў ІЧУ. Яго судзілі паводле адміністрацыйнага артыкула аб распаўсюдзе «экстрэмісцкіх матэрыялаў» (ч.2 арт. 19.11 КоАП), але вынік суда пакуль не вядомы.
Раней святар служыў у Навагрудку і стаў вядомы тым, што ў 2023 годзе яго хацелі прызваць у беларускую армію. У касцёле нават прайшла развітальная імша, аднак пасля розгаласу ў СМІ прызыў адмянілі.
Наша Ніва/яс