Беларуская Служба

Пуцін падпісаў закон аб ратыфікацыі пагаднення аб гарантыях бяспекі ў рамках Саюзнай дзяржавы

01.03.2025 11:28
Лукашэнка і Пуцін падпісалі дамову аб гарантыях бяспекі 6 снежня 2024 года ў Мінску.
Aleksandr Łukaszenka i Władimir Putin
Aleksandr Łukaszenka i Władimir Putin Asatur Yesayants/ Shutterstock

Акт аб ратыфікацыі беларуска-расійскага пагаднення ў рамках Саюзнай дзяржавы падпісаны Уладзімірам Пуціным 28 лютага 2011 года, перадае ТАСС.

Дагавор быў ухвалены ніжняй і верхняй палатамі расійскага парламента 18 і 26 лютага адпаведна. Абедзве палаты беларускага парламента ратыфікавалі яго 26 лютага, цяпер закон павінен паступіць на подпіс Аляксандру Лукашэнку.

У адпаведнасці з арт. 9 дамовы, ён «падлягае ратыфікацыі ў адпаведнасці з працэдурамі кожнага з бакоў і ўступае ў сілу з дня абмену ратыфікацыйнымі граматамі».

Лукашэнка і Пуцін падпісалі дамову аб гарантыях бяспекі 6 снежня 2024 года ў Мінску ў рамках паседжання Вышэйшага дзяржсавета Саюзнай дзяржавы. Прэзідэнт РФ тады заявіў, што дакумент «вызначае ўзаемныя саюзніцкія абавязацельствы па забеспячэнні абароны, абарону суверэнітэту, незалежнасці і канстытуцыйнага ладу» дзвюх краін. Паводле яго слоў, таксама размова ідзе аб «цэласнасці і недатыкальнасці тэрыторыі і знешняй граніцы Саюзнай дзяржавы, прычым з задзейнічаннем усіх існуючых сіл і сродкаў».

Асобныя палажэнні дамовы датычацца ядзернай зброі Расіі. Ядзерная зброя РФ можа прымяняцца ў адказ на выкарыстанне аналагічнага ўзбраення або іншых відаў зброі масавага паражэння супраць Расіі або Беларусі. Таксама яня можа прымяняцца ў выпадку агрэсіі супраць любога з бакоў з прымяненнем звычайнай зброі, калі гэтая агрэсія стварае крытычную пагрозу суверэнітэту або тэрытарыяльнай цэласнасці ўдзельнікаў дамовы.

Сярод іншага дакумент дае магчымасць Расіі ствараць у Беларусі ваенныя аб'екты.

вх