Беларуская Служба

Экс-палітвязень Ксенія Луцкіна пакінула Беларусь

04.03.2025 11:46
Цяпер журналістка знаходзіцца ў бяспецы, абвешчаны збор сродкаў у яе падтрымку.
     BYSOL
Ксенія Луцкіна і кіраўнік фонду BYSOL Андрэй Стрыжаккрыніца: акаўнт Андрэя Стрыжака ў «Фэйсбуку»

Былая палітзняволеная Ксенія Луцкіна пакінула Беларусь, паведаміў у сацсетках кіраўнік фонду BYSOL Андрэй Стрыжак. Цяпер журналістка знаходзіцца ў бяспецы, абвешчаны збор сродкаў у яе падтрымку.

Да 2020 года Луцкіна працавала на Беларускім тэлебачанні. У жніўні 2020 года яна далучылася да пратэстаў супрацоўнікаў Белтэлерадыёкампаніі і ўвайшла ў асноўны склад першай Каардынацыйнай рады.

У снежні таго ж года Луцкіна была затрыманая. Яе прыгаварылі да 8 гадоў пазбаўлення свабоды за нібыта змову з мэтай захопу ўлады. У мінулым годзе журналістка выйшла на свабоду па «памілаванні».

У зняволенні ў Ксеніі Луцкінай з'явіліся сур'ёзныя праблемы са здароўем.

вс