Кантрабанда, якую везлі ў аўтамабілі, спыненым у Беластоку, прыбыла на паветраным шары з Беларусі, паведаміў Радыё Беласток прэс-сакратар Падляшскага аддзелу Нацыянальнай падатковай адміністрацыі (KAS) Мацей Чарнецкі:
- У багажніку аўтамабіля функцыянеры знайшлі абгорнутую цэлафанам і вяроўкамі пасылку, а ў ёй 1560 пачак беларускіх цыгарэт. У транспартным сродку таксама быў GPS-перадатчык і сім-карта. Устаноўлена, што цыгарэты былі дастаўленыя з Беларусі на паветраным шары, а кіроўцы забраў іх у адной з мясцовасцяў Гайнаўскага павету.
Службы правялі ператрус на двух аб'ектах у Сакольскім і Аўгустоўскім раёнах, дзе былі знойдзены чарговыя амаль 2,5 тысячы пачак беларускіх цыгарэт.
Цяпер мужчына будзе адказваць перад судом за ўчыненне фіскальнага правапарушэння. За апошні час гэта чарговая такая спроба кантрабанды цыгарэт з Беларусі з дапамогай паветранага шара на Падляшшы. Нядаўна такі груз пашкодзіў дах жылога будынку.
ав