Беларуская Служба

З 2020 года ў Беларусі ліквідавана не менш за 1 917 грамадскіх арганізацый

04.04.2025 17:49
Рэпрэсіі супраць грамадзян працягваюцца як унутры Беларусі, так і за яе межамі.
Ілюстрацыйны здымаккрыніца: Белта

За перыяд пасля прэзідэнцкіх выбараў 2020 года і па сакавік 2025-га ў Беларусі ліквідавана не менш за 1 917 НКА — аб’яднанняў, прафсаюзаў, фондаў, недзяржаўных устаноў, асацыяцый, гаворыцца ў новым аглядзе праваабарончай арганізацыі Lawtrend.

Lawtrend адзначае, што цяпер ліквідацыя НКА стала насіць кропкавы характар, што звязана ў першую з вялікай колькасцю ліквідаваных арганізацый.

Праваабаронцы адзначаюць, што прыняцце рашэння аб самастойнай ліквідацыі НКА ў Беларусі звязана ў першую чаргу з беспрэцэдэнтнымі рэпрэсіямі ў краіне, неспрыяльным прававым асяроддзем, ціскам на ўвесь незалежны грамадзянскі сектар, а таксама на канкрэтныя арганізацыі і іх кіраўніцтва, членаў, супрацоўнікаў.

Праваабаронцы адзначаюць, што ў сакавіку 2025 года маштабныя рэпрэсіі ў Беларусі ў дачыненні да беларускіх арганізацый грамадзянскай супольнасці і грамадзян, як унутры краіны, так і з’ехаўшых за мяжу, працягнуліся.

«Працягваецца практыка запалохвання і ціску на актывістаў за мяжой. Следчы камітэт паведаміў аб узбуджэнні крымінальнай справы ў дачыненні да каля 400 чалавек, якія ўдзельнічаюць у акцыях 26 студзеня (так званы дзень выбараў) за мяжой, папярэдзіў аб пакаранні асоб, якія ўдзельнічаюць у акцыях 25 сакавіка (Дзень Волі), і заявіў аб выяўленні 260 чалавек — удзельнікаў акцый у гэты дзень», — гаворыцца ў аглядзе.

вх