У 2024 годзе ў Беларусі было заключана 46 242 шлюбы - на 26,3% менш, чым паводле вынікаў 2019 года, вынікае з праведзенага «Позіркам» аналізу даных Нацыянальнага статыстычнага камітэта.
Агульная колькасць разводаў за пяць гадоў павялічылася на 1,1%, то бок з 34 470 да 34 866.
У абодвух выпадках на першым месцы была Мінская вобласць, дзе колькасць шлюбаў за гэты перыяд знізілася на 30,2% (з 8 937 да 6 420), разводаў - вырасла на 9,9% (з 5 043 да 5 541).
Паводле колькасці шлюбаў лепш за ўсё - адносна іншых рэгіёнаў - сітуацыя выглядала ў Мінску, дзе фіксавалася зніжэнне на 23,8% (з 15.208 да 11.589), а разводаў - у Магілёўскай вобласці, дзе зафіксаванае зніжэнне на 0,7% (з 4.054 да 4.026).
аз