У панядзелак у вечары выканаўца абавязкаў спікера КР Станіслава Гліннік паведаміла, што Рада атрымала інфармацыю, якая датычыцца бяспекі ўсёй Каардынацыйнай рады.
Па выніках дадатковай праверкі высветлілася, што 13 сакавіка з акаўнта Анжалікі Мельнікавай былі спампаваныя файлы, да якіх яна мела доступ у рамках працы Каардынацыйнай рады. Сярод іх — стратэгічны план, бюджэт, унутраныя даклады і іншыя аперацыйныя матэрыялы пачынаючы з ліпеня 2024 года.
Таксама Станіслава Гліннік пацвердзіла інфармацыю пра лагін тэлефона Анжалікі Мельнікавай з тэрыторыі Беларусі, які адбыўся 19 сакавіка.
Пры гэтым спікер Каардынацыйнай Рады ўдакладніла, што пакуль нельга дакладна сцвердзіць, адкуль адбывалася спампоўванне файлаў 13 сакавіка.
Крыніца: Каардынацыйная рада