Нямецкі журналіст Інго Пэтц выдаў кнігу «RASENDER STILLSTAND». Яна – пра беларускія пратэсты 2020 года. Беларуская асацыяцыя журналістаў (БАЖ) паразмаўляла з кіраўніком беларускай рэдакцыі інтэрнэт-партала dekoder.org Інго Пэтцам пра тое, чаму журналіст з Германіі зацікавіўся падзеямі ў Беларусі, як успрымаюць падзеі 2020 года на Захадзе ды якія сцэнары развязкі беларускай сітуацыі вузла магчымыя.
Нямецкі журналіста распавёў, што яму было важна патлумачыць і прааналізаваць, як і чаму ўзніклі масавыя пратэсты ў Беларусі ў 2020 годзе. Інго Пэтц перакананы, што на Захадзе і ў Германіі мала ўвагі надаецца беларускаму пытанню з‑за новых выклікаў і крызісаў. Журналіст перакананы, што любыя перамены ўсё роўна павінны прыйсці з Беларусі.
«Мне было важна паказаць, што ідэя рэвалюцыі не знікла, а працягвае развівацца на многіх узроўнях, нягледзячы на ўсе выклікі і цяжкасці».
Крыніца: БАЖ/юл