Беларуская Служба

Інфляцыя ў Беларусі захаваецца на ўзроўні вышэйшым, чым мэтавы арыенцір - Еўразійскі банк развіцця

14.04.2025 14:01
Паводле фінансавай установы, паскарэнне росту цэн адбываецца за кошт падаражэння харчовых тавараў.
Здымак мае ілюстрацыйны характарPhoto:Alexas_Fotos/pixabay.com/CC0 Public Domain

У сакавіку 2025 года інфляцыя ў Беларусі склала 5,9 % у гадавым вымярэнні, пасля 5,6 % у лютым, паведамляе Еўразійскі банк развіцця. Паводле фінансавай установы, паскарэнне росту цэн адбываецца за кошт падаражэння харчовых тавараў на 7,5% у сакавіку у гадавым вымярэнні. Гэта на 0,8% больш, чым месяцам раней (6,7%).



Паводле ЕАБР, гэта звязана як з павышэннем цэн на сезонныя тавары, так і паслабленнем беларускага рубля да расійскага ў апошнія месяцы. Нагадваем, асноўны імпарт прадуктаў харчавання ў Беларусь ідзе з РФ.

У сакавіку інфляцыя ў паслугах склала 6,6% у гадавым вымярэнні, што прыкладна адпавядае ўзроўню папярэдняга месяца. Пры гэтым рост коштаў на нехарчовыя тавары запаволіўся да 3, 2 % у сакавіку пасля 3, 4% у лютым.

Еўразійскі банк развіцця, чакае захавання ў Беларусі інфляцыі «крыху вышэй за мэтавы арыенцір на фоне росту ўнутранага попыту, што падтрымліваецца павелічэннем заробкаў і пашырэннем крэдытавання».

аз

Нацбанку Беларусі не спадабаўся жарт пра крыптавалюту «зубр»

03.04.2025 14:02
НБРБ таксама заклікаў журналістаў больш адказна падыходзіць да выбару тэм для першаскавіцкіх жартаў.

Так зарабляюць палякі. Сярэдні заробак для многіх з іх недасягальны

03.04.2025 14:02
Гендарныя адрозненні ў заробках адлюстроўваюцца, як медыяне, так і ў сярэдняй зарплаце.