16 красавіка МУС Беларусі прызнала «экстрэмісцкім фармаваннем» ксяндза Вячаслава Борка.
Ведамства палічыла «экстрэмісцкімі» сацсеткі святара, тэлеграм і ютуб-каналы, а таксама электронную пошту.
Вячаслаў Барок служыў у касцёле ў Расонах, але праз ціск уладаў у 2021 годзе быў вымушаны пакінуць Беларусь. Цяпер ён — кіраўнік Беларускай каталіцкай грамады ў Варшаве, якая дзейнічае пры касцёле Святога Аляксандра на плошчы Трох Крыжоў.
Год таму сацыяльныя старонкі ксяндза ўлады прызналі «экстрэмісцкімі» матэрыяламі. Як бачым, праз год статус быў «падвышаны».
вх