Беларуская Служба

ІТ-галіна - больш не лідар па сярэднім заробку ў Беларусі

24.04.2025 13:22
Найвышэйшая зарплата ў сакавіку была зафіксаваная ў грузавым паветраным транспарце.
Беларускі рубельShutterstock.com

Белстат апублікаваў дадзеныя аб заробках беларусаў за сакавік. Аказалася, што ІТ-галіна - больш не лідар па ўзроўні заробкаў.

Найвышэйшая зарплата ў сакавіку была зафіксаваная ў грузавым паветраным транспарце. Яна склала 8 263,3 рубля — +87,4% у рэальным выражэнні год да году. Лётчыкі апярэдзілі айцішнікаў, якія ў апошнія гады былі лідарамі па памеры сярэдняга заробку ў краіне, паведамляе «Наша Ніва».

У сферы ІТ сярэдні заробак у сакавіку павялічыўся на 649,1 рубля ў параўнанні з лютым і склаў 7 937,7 рубля. А ў рэальным выражэнні адносна сакавіка 2024 года знізіўся на 3,5%.

У Мінску сярэдні заробак у сакавіку застаўся найвышэйшым па краіне і склаў 3 544,7 рубля, павялічыўшыся за месяц на 235,6 рубля. У рэальным выражэнні сталічны паказчык за год вырас на 8,3%.

вс