24 красавіка споўнілася 43 гады Марыі Калеснікавай. Гэты дзень народзінаў палітзняволеная сустрэла ў калоніі ў Гомелі. Сястра Марыі Таццяна Хоміч расказала Радыё «Свабода» апошнія навіны ад яе.
Паводле Таццяны Хоміч, пасля сустрэчы з бацькам у лістападзе, сям’і стала вядома, што Марыю Калеснікаву перавялі ў 18-ы атрад у калоніі ў Гомелі і яна знаходзіцца сярод іншых зняволеных жанчын. Паводле інфармацыі сям’і, у атрадзе няшмат або зусім няма палітзняволеных.
«Гэта такі спецыфічны атрад, дзе знаходзяцца жанчыны з больш цяжкімі парушэннямі», — адзначыла Таццяна Хоміч.
Паводле слоў Таццяны, сямʼі вядома, што Марыя, як і раней, працягвае працаваць на швейнай фабрыцы. Перадачы для яе па-ранейшаму не прымаюць. Таксама сям'я не можа рабіць ёй грашовыя пераводы ў калонію, таму Марыя не можа набыць нешта ў мясцовай краме, адзначыла сястра палітзняволенай.
вс