Беларуская Служба

Сына дзейнага амбасадара Беларусі ў Грузіі судзілі за ўдзел у пратэстах

27.04.2025 13:54
 .
Павел Ліс. Фота officelife.media

Сына экс-кіраўніка Брэсцкай вобласці і дзейнага амбасадара Беларусі ў Грузіі судзілі за ўдзел у пратэстах, піша «Наша ніва».

Размова пра 40-гадовага Паўла Ліса, чыё імя дадалі ў «спіс экстрэмістаў».

У судзе Маскоўскага раёна Мінска Паўла Ліса прыгаварылі да хатняй «хіміі». Які тэрмін пакарання прызначыў суд, невядома.

Павел Ліс працаваў намеснікам прарэктара БДУІР (2012–2016 гадах), дырэктарам Галоўнага інфармацыйна-аналітычнага цэнтра Міністэрства адукацыі (2016–2019), пасля чаго сышоў у IT. З 2024 года ён — камерцыйны дырэктар кампаніі ITTAS.

Павел Ліс — сын 67-гадовага высокапастаўленага чыноўніка Анатоля Ліса. Ён з 2022 года працуе паслом Беларусі ў Грузіі, а да таго зрабіў кар'еру чыноўніка — кіраўнік Навагрудка (1996—2005), дэпутат Палаты прадстаўнікоў (2005—2007), кіраўнік Мазыра (2007—2009), намеснік міністра прыроды (2009—2013) (2013-2014), намеснік кіраўніка Адміністрацыі прэзідэнта (2014), кіраўнік Брэсцкай вобласці (2014-2021).

вх