На беларуска-польскай мяжы ў адзіным дзейсным пункце пропуску для фізічных асобаў «Брэст-Тэрэспаль» вялізная чарга на выезд з Беларусі.
Людзі чакаюць па 76 гадзінаў, каб пераехаць мяжу на аўто. Напрыклад, раніцай 27 красавіка мяжу праходзяць аўтамабілі, якія сталі ў чаргу тры дні таму.
Колькасць легкавікоў у зоне чакання па стане на 14 гадзін была 1730.
У чатах пішуць, што кошт «падсадкі» ў бліжэйшы да пункту пропуска аўтобус складае 40-50 еўра.
вх