Адпаведныя заяўкі з'явілася на сайце дзяржзакупак. Аб гэтым піша тэлеграм-канал пра беларускую авіяцыю «АдВінта».
У большасці сваёй гэта беспілотнікі кітайскай вытворчасці, але ёсць і адна пазіцыя без канкрэтыкі:
- 187 FPV-дронаў Caddx X10 (AI version) або аналаг;
- 190 FPV-дронаў Caddx X10 (IR version) або аналаг;
- 20 камплекаў з FPV-дронамі;
- 81 тактычны беспілотны авіяцыйны комплекс на базе мультыкоптара DJI Mavic3 Thermal у камплекце або аналаг;
- 83 тактычных беспілотных авіяцыйных комплексу на базе мультыкоптара Autel EVO MAX 4T у камплекце або аналаг.
Напрыклад, DJI Mavic3 Thermal і Autel EVO MAX 4T прызначаны для паветранай разведкі. А апошні, да таго ж, апроч цеплавізійнай камеры абсталяваны яшчэ лазерным далямерам. Ён, засноўваючыся на тэхналогіі распазнання ІІ, здольны аўтаматычна ідэнтыфікаваць і захопліваць розныя тыпы мэт, такіх як крыніцы цяпла, якія рухаюцца людзі ці транспартныя сродкі.
Акрамя беспілотнікаў кітайскага вытворчасці Мінабароны Беларусі апошнія некалькі гадоў актыўна закупляла расійскія дроны Supercam розных мадыфікацый, а таксама беларускія «Беркут-3».
zerkalo.io/вх