Беларуская Служба

У Брэсце камплектуюць тэрытарыяльныя войскі, аб’явілі вучэбныя зборы салдат запасу

13.05.2025 13:26
У Брэсце камплектуюць тэрытарыяльныя войскі, аб’явілі вучэбныя зборы салдат запасу
        .
Міністэрства абароны Беларусі праводзіць вучэнні на мяжы з Літвой.@modmilby

Навучальныя зборы з «вайсковаабавязанымі, прызначанымі для камплектавання тэрытарыяльных войскаў» Брэсцкага раёна, пачынаюцца 13 мая. Пра гэта паведамляе прэс-служба Міністэрства абароны Беларусі.

У рамках збору ваеннаабавязаных плануецца прыняць, «усебакова забяспечыць» і падрыхтаваць да «выкананьня задач тэрытарыяльнай абароны». У сваю чаргу, як заяўлена, каманднаму складу тэрытарыяльных войскаў «трэба аднавіць навыкі ў кіраванні падпарадкаванымі».

Асноўная ўвага будзе засяроджаная на адпрацоўцы задач тэрытарыяльнай абароны ўзмоцненымі падраздзяленнямі тэрытарыяльных войскаў сумесна з воінскімі часцямі Ўзброеных сіл, у тым ліку з прымяненнем сродкаў актыўнага і пасіўнага процідзеяння беспілотным лятальным апаратам», — гаворыцца ў паведамленні.

З 25 сакавіка па 18 красавіка зборы тэрытарыяльных войскаў праходзілі ў Гродзенскай вобласці.

Расія і Беларусь у верасні 2025 года збіраюцца правесці на тэрыторыі Беларусі сумесныя маштабныя ваенныя вучэнні «Захад-2025».

вх