Беларуская Служба

Двух маладзёнаў з Чачэрска адправілі ў калонію за марш з дзяржаўным сцягам

22.05.2025 18:35
Месцам правядзення суда абралі мясцовы тэхнічны каледж.
Ілюстрацыяфота: ilikeyellow/shutterstock

У Чачэрску правялі паказальны выязны суд над двума юнакамі за «здзек з дзяржаўнай сімволікі». Месцам яго правядзення абралі мясцовы тэхнічны каледж, інфармуе «Флагшток».

Паведамляецца, што ў адзін з вечароў абвінавачаныя ў стане алкагольнага ап’янення праходзілі каля адміністрацыйнага будынку дзіцяча-юнацкай спартыўнай школы. Яны звярнулі сваю ўвагу на дзяржаўны сцяг на фасадзе будынку – і вырвалі яго разам з металічным мацаваннем. Пасля гэтага хлопцы пайшлі па вуліцы Гагарына, размахваючы сцягам.

«Падчас руху сарвалі мацаванне і абламалі драўлянае дрэўка, пасля чаго выкінулі паламаныя дэталі на прысядзібны ўчастак домаўладання, які знаходзіцца побач», – апісвае гэты паход раённая газета «Чачэрскі веснік».

Хлопцаў прагаварылі да года калоніі агульнага рэжыму. Навучэнцам жа каледжа прачыталі лекцыю пра «неабходнасць паважлівага стаўлення да дзяржаўных сімвалаў».

вс