Беларуская Служба

Праваабарончы цэнтр «Вясна»: за ахвяраванні з 2020 году асудзілі як найменей 135 беларусаў

23.05.2025 16:12
Не менш за 85 асуджаных па гэтых артыкулах знаходзіцца ў няволі, яшчэ чацвёра чакаюць суду.
 : collage-pattern
Вокладка альбома: collage-patternspring96.org

Не менш як 135 чалавек асуджана ў Беларусі з 2020 года за ахвяраванні (данаты) забароненым уладамі арганізацыям, паведаміў праваабарончы цэнтр «Вясна».

Праваабаронцы адносяць да гэтай катэгорыі палітвязняў, асуджаных паводле артыкулаў 361-2 Крымінальнага кодэксу («фінансаванне дзейнасці экстрэмісцкага фармавання»), 290-1 («фінансаванне тэрарыстычнай дзейнасці») і 361-3 («удзел на тэрыторыі замежнай дзяржавы ўва ўзброеным фармаванні або ўзброеным канфлікце, ваенных дзеяннях, вербаванне або рыхтаванне асобаў да такога ўдзелу»).

Не менш за 85 асуджаных па гэтых артыкулах знаходзіцца ў няволі, яшчэ чацвёра чакаюць суду.

Сотні людзей «прайшлі праз допыты і ператрусы», пасля чаго «супрацоўнікі КДБ многіх прымушалі рабіць „добраахвотныя“ пераводы ў некалькі разоў больш за сум данатаў на спецыяльныя рахункі, каб супраць іх не была заведзеная крымінальная справа», адзначаюць праваабаронцы.

эж

Праваабаронца Дзіяна Пінчук пра праект «Пазначаныя жоўтым»: Гукарэжысёр запісваў хруст пазванкоў, каб максімальна перадаць атмасферу

25.11.2024 06:02
«Бязглуздзіца, але з перапынкамі на абед» — шэсць трэкаў, якія адлюстроўваюць шлях палітвязня ад затрымання да вызвалення.