Беларуская Служба

Ваенны парад у Вашынгтоне супадае з пратэстамі супраць Дональда Трампа

14.06.2025 13:02
Сітуацыю ўскладняе факт, што сёння амерыканскі прэзідэнт адзначае таксама дзень нараджэння.
Сёння па вуліцах Вашынгтона пройдзе ваенны парад PAP/EPA/STEVEN SAPHORE

Сёння па вуліцах Вашынгтона праедуць танкі і браняваныя машыны, а тысячы салдат пройдуць урачыстым парадам з нагоды 250-годдзя стварэння Амерыканскай арміі (US Army).

Парад выклікаў спрэчкі ў амерыканскім грамадстве, бо супадае з днём нараджэння прэзідэнта Дональда Трампа (79). Між тым, сёння па ўсіх Злучаных Штатах Амерыкі пройдуць масавыя пратэсты супраць яго палітыкі.

Дональд Трамп марыў пра ваенны парад яшчэ з часоў святкавання Нацыянальнага дня Францыі, у якім удзельнічаў у Парыжы падчас свайго першага тэрміну прэзідэнцкіх паўнамоцтваў. Аднак тады вайскоўцы адгаварылі яго ад гэтага намеру.

Неўзабаве пасля вяртання ў Белы дом Дональд Трамп абвясціў, што на гэты раз у Вашынгтоне адбудзецца ваенны парад і прызначыў дату на 14 чэрвеня.

Пентагон запэўнівае, што адзіная мэта параду – адзначыць 250-годдзе стварэння арміі, аднак паколькі дата супадае з днём нараджэння Дональда Трампа, то і мерапрыемства атрымала палітычны характар.

Дадаткова, Дональд Трамп, якога абвінавачваюць у аўтарытарных схільнасцях, у апошнія дні адправіў вайскоўцаў на вуліцы Лос-Анджэлеса, хоць мясцовая паліцыя гэтага не прасіла. У знак пратэсту супраць дзеянняў Дональда Трампа ў тысячах амерыканскіх гарадоў сёння пройдуць дэманстрацыі пад лозунгам: «Мы не хочам каралёў».

IAR/аз

Канада плануе абмежаваць сваю залежнасць у галіне абароны ад ЗША

10.06.2025 13:30
Прэм'ер-міністр краіны Марк Карні абвясціў аб рашучым павелічэнні выдаткаў на абарону.