У Беларусі «ўдасканалілі нюансы архітэктурнай, горадабудаўнічай і будаўнічай дзейнасці».
Як паведамілі на тэлеканале «Беларусь 1», у адпаведнай пастанове ўраду Беларусі прадугледжана права абласных і Менскага гарадскога выканкамаў будаваць аб’екты «з адступленнем ад зацверджанага горадабудаўнічага плану».
Гэтая норма набыла юрыдычную моц 6 чэрвеня, але яна не распаўсюджваецца на тэрыторыю індустрыяльнага парку «Вялікі Камень», на землі сельскагаспадарчага прызначэння і ляснога фонду.
«Юрыдычныя асобы, індывідуальныя прадпрымальнікі могуць звярнуцца ў абласныя, Менскі гарадскі выканкамы па атрыманне дазволу на такое адступленне. Палажэнне вызначае пералік дакументаў, неабходных для падачы суб’ектам гаспадарання. Адным з такіх дакументаў ёсць архітэктурна-планавальная канцэпцыя, у якой змяшчаецца абгрунтаванне такой неабходнасці. І вельмі важна, што такая канцэпцыя павінна праходзіць грамадскае абмеркаванне ў парадку, вызначаным у Рэспубліцы Беларусь», – сказала кіраўніца ўпраўлення Міністэрства архітэктуры і будаўніцтва Беларусі Зоя Шлег.
Выканкамы павінны ўхваліць рашэнне аб выдачы дазволу за чатыры працоўныя дні.
Апошнімі гадамі ў Беларусі часта выкарыстоўваць практыку змены генеральных планаў на карысць інвестыцыйных праектаў. Такім чынам у свой час ухвальвалі рашэнне аб будаўніцтве індустрыяльнага парку «Вялікі Камень» паблізу Мінска і камерцыйнай забудове мемарыяльнай мясціны Курапатаў. Нядаўна стала вядома аб намеры кіраўніцтва праваслаўнай царквы пабудаваць новую царкву на ахоўнай тэрыторыі ў Магілёве – там пад знішчэнне можа трапіць значны кавалак Пячорскага лесапарку, ледзь не адзінага месца адпачынку жыхароў горада.
svaboda.org/вх